27 красавiка 2024, Субота, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец адсудзіў у крамы 36 тысяч за платныя пакеты

29
Магілёвец адсудзіў у крамы 36 тысяч за платныя пакеты

Жыхар Магілёва даказаў, што запакоўваць тавар прадаўцы павінны бясплатна.

Максім Кандраценка патрабаваў вярнуць яму 18 тысяч рублёў, якія ён выдаткаваў на "бясплатныя" поліэтыленавыя пакеты, калі купляў прадукты. Акрамя таго, хлопец патрабаваў спагнаць з гандлёвай сеткі 2 мільёны рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Ленінскі раённы суд горада стаў на бок пакупніка і часткова задаволіў пазоў. У выніку Кандраценка атрымаў кампенсацыю ў 18 тысяч рублёў. Яшчэ столькі ж суддзя пастанавіла выплаціць яму ў якасці маральнай кампенсацыі. Акрамя таго, крама заплаціць 540 тысяч судовых выдаткаў, паведамляе "Еўрарадыё".

Максім Кандраценка кажа, што адстойваў свае грамадзянскія правы, якія яму гарантуе ўрадавая пастанова №703 ад ліпеня 2014 года, згодна з якой усе ўпаковачныя пакеты ў крамах павінны быць бясплатнымі.

, - сказаў ён.

Хлопец кажа, што для яго ў гэтай справе галоўнымі былі не грошы, а справа прынцыпу. Чаму ён павінен плаціць за тое, што павінна быць у крамах бясплатным? Ён спадзяецца на тое, што ягоны судовы працэс атрымае рэзананс.

Юрыст незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандар Хамратаў, які дапамагаў у складанні пазову Максіму Кандраценку, адзначае, што пастанову Саўміна ў Магілёве выконваюць далёка не ўсе прадаўцы.

"Але ў некаторых гандлёвых цэнтрах з гэтым праблем няма. Бясплатнай павінна быць упакоўка тавару, які не мае самастойнай упакоўкі. Напрыклад, гэта садавіна, некаторыя харчовыя прадукты, хлеб, рыба і г.д. Гэта значыць усё, што трэба ў нешта загарнуць альбо спакаваць", - сказаў ён.

Хамратаў адзначае, што судовая пастанова станоўчая, але маральная кампенсацыя вельмі малая. Суддзя палічыла, што яна не павінна перавышаць памер матэрыяльнай. Гэты момант Максім Кандраценка пры дапамозе Аляксандра Хамратава збіраецца абскардзіць у касацыйным парадку.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках