27 красавiка 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі аператар паказаў Нью-Ёрк «з другога боку»

9

Дэн Мартланд зрабіў унікальныя кадры Нью-Ёрка, рызыкуючы ўласным жыццём.

Брытанскі фатограф-фрылансер Дэн Мартланд падаў незвычайны фотапраект, у якім паказаў Нью-Ёрк "з іншага боку", піша Корреспондент.net са спасылкай на The Daily Mail. Каб зняць гэтыя кадры, фатографу давялося лезці на закінутыя будынкі, класціся на праезную частку пасярод Манхэтэна і ўпотайкі прабірацца ў ахоўныя памяшканні.

Нік Дыксан, калега Дэна, з якім ён разам працуе на мясцовым канале ITV, распавёў выданню, што Мартланд - вельмі сціплы хлопец, і ўсё, што ён робіць - гэта толькі ягонае захапленне, а не спосаб праславіцца.

"Ён з’ехаў з глузду! Дэн ідзе на многае, каб атрымаць добрыя фатаграфіі, і яны сапраўды атрымліваюцца дзіўнымі. Але хачу сказаць, што ён вельмі сарамлівы хлопец, і ніколі не думае пра папулярнасць, публікуючы здымкі", - распавёў Дыксан.

Адзначым, што Дэн Мартланд большасць сваіх фота здымае на iPhone або камеру GoPro, каб аператыўна выкласці іх у Instagram. Таксама ў сваёй працы брытанец выкарыстоўвае фотаапараты Sony RX100 Mk3 і Nikon D810.

Фота: Дэн Мартланд, dailymail.co.uk

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках