27 красавiка 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Палітычна ў Менску здабыла Расея

3
Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Палітычна ў Менску здабыла Расея

У Менску на Украіну быў накладзены шэраг абавязанняў, якіх цяжка пільнавацца.

Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы генэрал Станіслаў Казей у эфіры "Польскага радыё", паведамляе "Еўрапейская праўда".

"На Украіну накладзены шэраг абавязанняў у тэрмінах каляндарнай рэалізацыі. Такога не было ў Менску-1. Гэта зручна для расейскай стараны, бо фіксаваных дат цяжка пільнавацца", - мяркуе Казей.

На ягоную думку, у такіх варунках Расеі будзе лёгка ўскласці на Украіну (адказнасць. - Рэд.) і патрабаваць ціску з боку Захаду.

"Украіна згодна з Менскам-2 у вельмі нявыгадным становішчы", - адзначыў генэрал.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, цяжка аптымістычна ацэньваць новыя дамоўленасці ў Менску, бо ўжо былі вялікія надзеі на ўкладзеныя ў верасні пагадненні, якія не былі выкананыя.

Акрамя таго, Станіслаў Казей выказаў устурбаванасць развіццём сітуацыі ў Дэбальцаве.

"Сэпаратысты ўважаюць Дэбальцава за сваю тэрыторыю, дзе яны маюць свабоду дзеянняў", - сказаў ён, дадаўшы, што гэта месца будзе гарачым пунктам і з'яўляецца памылкай у лініі размежавання.

У той жа час, паводле ягоных слоў, Украіне не варта забываць, што развіццё яе ўзброеных сіл непарыўна звязанае з развіццём яе як дзяржавы.

"Украіна павінна ўмацаваць абаронны патэнцыял, каб быць больш устойлівай да вонкавых пагроз і агрэсіі. А яшчэ - праводзіць эканамічныя і сацыяльныя рэформы", - адзначыў Казей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках