27 красавiка 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суркоў прапанаваў скасаваць мяжу паміж Расеяй і Абхазіяй

16
Суркоў прапанаваў скасаваць мяжу паміж Расеяй і Абхазіяй

Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў мяркуе, што паміж Абхазіяй і Расеяй не павінна быць межаў.

Адказваючы ў панядзелак на пытанне журналістаў з нагоды чэргаў на расейска-абхазскай мяжы, ён, у прыватнасці, сказаў, што «сам бачыў гэтыя чэргі, калі ехаў у Сухум», піша «Интерфакс».

«У канчатковым выніку гэтую мяжу трэба скасаваць, паміж намі не павінна быць межаў, і гэта прадугледжана новым дагаворам паміж Расеяй і Абхазіяй», - заявіў памочнік прэзідэнта РФ.

Дагавор паміж Расеяй і непрызнанай большасцю краін свету Абхазіяй аб саюзнiцтве і стратэгічным партнёрстве быў падпісаны прэзідэнтамі дзвюх дзяржаў у Сочы 24 лістапада 2014 года. Дакумент накіраваны на фармаванне агульнай прасторы абароны і бяспекі, а таксама стварае магчымасці для стварэння ўмоў для больш актыўнага ўключэння Абхазіі ў эканамічнае і інтэграцыйнае супрацоўніцтва.

Незалежнасць Абхазіі не была прызнаная ні кіраўніцтвам Грузіі, якое ўважае яе часткай грузінскай тэрыторыі, ні большасцю іншых дзяржаў свету.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках