28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: У Пуціна ёсць праблемы больш сур'ёзныя, чым санкцыі праз вайну ва Украіне

13
The Independent: У Пуціна ёсць праблемы больш сур'ёзныя, чым санкцыі праз вайну ва Украіне

У Расеі расце беспрацоўе, валютныя запасы змяншаюцца, насельніцтва скарачаецца, а бізнэс не хоча ўкладваць грошы.

Выпакутаванае на мінулым тыдні ў Менску замірэнне ўжо праз два дні пасля абвяшчэння было пад пагрозай зрыву. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель папярэдзіла лідараў ЕЗ, што давядзецца ўводзіць новыя больш жорсткія санкцыі, калі спыненне агню не будзе.

Але для Уладзіміра Пуціна новыя еўрапейскія праз вайну ва Украіне, відавочна, будуць найменшай праблемай, з якой яму давядзецца мець справу.

Пра гэта на старонках The Independent піша Роўз Б’юкенэн, нагадваючы пра антыкрызісны план Пуціна ў суме 35 мільярдаў даляраў. Абвяшчаючы пра яго, расейскі прэзідэнт прызнаўся, што не ведае як правільна інвеставаць гэтыя грошы.

Аглядальнік піша, што Пуціну даводзіцца мець справу з пяццю асноўнымі праблемамі Расеі, на фоне якіх новыя санкцыі Еўропы выглядаюць не так і страшна. Перш за ўсё, краіна перажывае сур'ёзны эканамічны крызіс. Кіраўнік дэпартамента рынкаў у фінансавай групе БКС Джозэф Даян растлумачыў, што Расея ў эканамічным плане - "гэта поні, які ўмее толькі адную штуку". У адрозненне ад Турцыі, якая можа таксама разлічваць і на турызм у выпадку крызісу, Расея ж разлічвае толькі на продаж прыродных рэсурсаў. А таму цяпер, калі кошты на нафту абрынуліся, а Еўропа цісне санкцыямі, у яе няма магчымасці папоўніць нястачу сродкаў.

<«i>У гэтым годзе краіну чакае зруйнавальны эканамічны спад», - мяркуе Даян.

Аднак Расея застаецца адной з самых карумпаваных краін на планеце. У рэйтынгу Transparency International за 2014 год яна займае 27 месца, дзе 0 - вельмі карумпаваныя краіны, а 100 не карумпаваныя.

<«i>Звыклыя крыніцы прыбыткаў, якія забяспечвалі рост, знясіленыя, а інвестары патрабуюць надзейнай абароны правоў уласнасці і выразнага выканання кантрактных абавязанняў. І менавіта гэтаму перашкаджае карупцыя», - гаворыцца ў артыкуле.

Праз эканамічныя праблемы ў Расеі расце беспрацоўе. У снежні яго ўзровень дасягнуў найвышэйшай адзнакі за апошнія 8 месяцаў. З краіны прадаўжаюць з'язджаць грамадзяне. У 2013 годзе Расею пакінулі 186 тысяч чалавек.

Акрамя таго, бяспецы Расеі сур'ёзна пагражае тэрарызм, паколькі больш за 800 выхадцаў з Расеі ваююць у Сірыі ды Іраку на баку так званай "Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта". У кампаніі Soufan Group мяркуюць, што расейцаў сярод тэрарыстаў амаль 2 тысячы. Адзін з верхаводаў тэрарыстаў у Сірыі ўжо пагражаў "вызваліць Чачню, калі на гэта будзе воля Алаха".

Пераклад: zn.ua

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках