28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Беларусь і Іран не да канца выкарыстоўваюць патэнцыял гандлёва-эканамічных стасункаў

8
Макей: Беларусь і Іран не да канца выкарыстоўваюць патэнцыял гандлёва-эканамічных стасункаў

Кіраўнік МЗС Беларусі прапануе надаць «вялікую дынаміку двухбаковаму супрацоўніцтву паміж краінамі».

Такое меркаванне выказаў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавад Зарыфы, паведамляе БелТА.

«У 2014 годзе тавараабарот паміж нашымі краінамі значна ўзрос, але патэнцыял гандлёва-эканамічных стасункаў выкарыстоўваецца не да канца, і пра гэта мы з вамі гаварылі, - сказаў Уладзімір Макей. - Наша задача - намеціць захады, якія дазволяць надаць большую дынаміку нашаму двухбаковаму супрацоўніцтву , і зрабіць так, каб яны адказвалі ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння».

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Ірана выказаў упэўненасць, што добрым стымулам для двухбаковага супрацоўніцтва стане візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран. Акрамя таго, з ягоных слоў, бліжэйшым часам плануецца пасяджэнне міжурадавай камісіі, на якой будзе разгледжаны пералік пытанняў гандлёва-эканамічных стасункаў. «У сферы прамысловасці ёсць галіны, у якіх мы маглі б дапаўняць адзін аднаго», - заўважыў Махамад Джавад Зарыф.

Як паведамлялася, 16-18 лютага праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь міністра замежных спраў Ірана. Праграмай візіту прадугледжаныя сустрэчы дыпламата з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, старшынём «савета рэспублікі» Міхаілам Мясніковічам. Таксама плануецца, што Махамад Джавад Зарыф возьме ўдзел у адкрыцці новага будынка амбасады Ірана ў Беларусі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках