27 красавiка 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін збіраецца весці крывавую вайну яшчэ 10 гадоў

14
Барыс Нямцоў: Пуцін збіраецца весці крывавую вайну яшчэ 10 гадоў

Супрацьстаянне паміж Украінай і Расеяй можа зацягнуцца на доўгія гады.

Пра гэта выданню Forbes Казахстан заявіў расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

- А чым скончыцца ўся гэтая гісторыя з Украінай? Куды ты, дарэчы, у свой час таксама прыязджаў і ўдзельнічаў у тамтэйшым палітычным жыцці. У Аранжавай рэвалюцыі.

- Там гісторыя вельмі драматычная. Каб зразумець, што там будзе - трэба зразумець, што Пуціну ад іх трэба. Спярша дыягназ паставіць. Глядзі - ён, Пуцін, рэальны асабісты вораг Украіны.

- З чаго гэта раптам?

- Першае - ён спалохаўся кіеўскага сцэнару змены ўлады і не хоча ягонага паўтарэння ў Расеі. Ён марнуе шмат энэргіі на дыскрэдытацыю ўкраінскай рэвалюцыі. Называючы яе фашысцкім пераваротам. І другое: ён вар'яцкі баіцца поспеху Украіны ў выпадку яе выхаду з крызісу і еўраінтэграцыі. Таму што Украіна як другая па памеры краіна былога СССР (пасля Расеі) - дасць рускім прыклад, і яны разбураць пуцінізм. Калі рускі чалавек пазнае, што ў Кіеве заробак большы, чым у Маскве, а кошты ніжэйшыя... І пры гэтым там бяспечна...

- І клімат лепшы. І Днепр там шырэйшы за Маскву-ракі ў межах сталіцы.

- Калі людзі гэта зразумеюць - гэта будзе канец пуцінскаму рэжыму. І таму Пуцін, вядома, жадае ўкраінцам зла. І хоча, каб у іх усё правалілася.

- Ты думаеш, ён адчувае чалавечыя пачуцці ў дачыненні да ўкраінцаў?

- Так! Гэта пытанне ягонай асабістай улады. Вось уяві, што пасля рэформаў украінскі настаўнік будзе зарабляць больш, чым ягоны калега ў Яраслаўлі! Пуцін не хоча гэтага дапусціць. Таму і ідзе вайна, менавіта для гэтага, а зусім не за Данбас, на які яму напляваць. Ён жа туды не шле пенсіі і заробкі настаўнікам і лекарам. Там жывуць няшчасныя кінутыя людзі, якія яму паверылі і думалі, што там будзе, як з Крымам. Але туды накіроўваюцца толькі войскі і зброя. Гэта як ракавая пухліна, якая, паводле крамлёўскай задумы, павінна знішчыць Украіну. Ён не украінафоб - не, ён інтэрнацыяналіст. Ён ваюе таму, што не хоча, каб еўрапейская дэмакратычная мадэль паказала сваю эфектыўнасць. Вось крымчане чаму хацелі ў Расею?

- Атрымліваць расейскія пенсіі.

- Вядома! Жыць захацелі лепш. Я іх не асуджаю, гэта нармальнае чалавечае жаданне. Пенсія ў РФ удвая вышэйшая за ўкраінскую. Што будзе далей? Каб падняць узровень дэстабілізацыі ва Украіны, Пуцін, на мой погляд, гатовы на глыбокі эканамічны крызіс у РФ. Паводле маіх звестках, ён сказаў сваім, людзям з блізкага круга: «Рыхтуйцеся да таго, што санкцыі будуць доўжыцца 10 гадоў». Значыць, ён збіраецца яшчэ 10 гадоў весці гэтую крывавую вайну... У мяне ёсць ідэя, якая абмяркоўваецца на Украіне - і замоўчваецца тут. Сутнасць ідэі вось у чым. Паколькі менскія дамоўленасці не працуюць (гутарка адбылася да сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў беларускай сталіцы 12 лютага), трэба ДНР і ЛНР абгарадзіць мурам.

- Палестына?

- Так. Мур рушыцца, Берлінскі абрынуўся - але цяпер гэта адзіны шанец для Украіны. А гэта шэсце палонных? Якіх прымушалі станавіцца на калені? Нельга так зневажаць людзей. Нянавісць паміж рускімі і ўкраінцамі - на ягоным сумленні. Ён будзе змагацца з новай сілай, паколькі ён баіцца Гаагскага трыбунала. Вось як у нас у Яраслаўскай вобласці натраўліваюць людзей ваяваць у Данбасе? Кажуць, што там амерыканцы ваююць.

- А супраць іх - чачэнцы! Як у Гішпаніі перад другой сусветнай.

- Мой прагноз такі: гэта ўсё надоўга. Санкцыі яму непрыемныя, паколькі яны сталі адной з прычын крызісу. Ён мяркуе, што замбаванне мацней за лядоўню. Ён думае, што знайшоў кропку G рускага народа - Крым...

- Гэта значыць, ты мяркуеш, што рускі народ - гэта жанчына?

- Увогуле, так... Я, дурань, дарма спрачаўся з «нашыстамі»: яны ж пад гіпнозам. А ў такім стане чалавек чуе толькі гіпнатызёра.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках