27 красавiка 2024, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра Іран: Нашыя стасункі на беспрэцэдэнтна высокім узроўні

16
Лукашэнка пра Іран: Нашыя стасункі на беспрэцэдэнтна высокім узроўні

Беларускі дыктатар мае намер наведаць у хуткім часе Іран.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам. Ён адзначыў, што падчас гэтага візіту мае намер зрабіць упор на эканамічны чыннік стасункаў Беларусі і Ірана.

"Нашыя палітычныя, дыпламатычныя стасункі знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні, чаго не скажаш пра эканамічныя. Таму падчас гэтага візіту галоўны ўпор мы хацелі б зрабіць на эканоміку, і натуральна, праграма візіту павінна быць напоўненая эканамічным зместам", - сказаў дыктатар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрытая для супрацоўніцтва з Іранам. З ягоных слоў, сведчаннем таму з'яўляюцца інвестыцыі Ірана ў беларускую эканоміку. Прынамсі, у беларускія праекты ўкладзена звыш $600 млн. Дыктатар звярнуў увагу на тое, што апошнім часам у сілу, у тым ліку і аб'ектыўных прычын, адзначаецца нейкае тармажэнне ў рэалізацыі гэтых праектаў, нягледзячы на тое, што беларуская старана заўсёды ішла насустрач іранскім партнёрам, ствараючы найлепшыя варункі.

"Хачу запэўніць, што мы заўсёды будзем свята прытрымлівацца нашых дамоўленасцей і будзем рабіць усё для таго, каб нашы партнёры ў Беларусі адчувалі сябе надзейна, - падкрэсліў ён. - Мы перажываем яшчэ складаныя часы. Іран, як і Беларусь, падвяргаецца ўздзеянню звонку, прымяняюцца ў асобных кірунках і санкцыі ў дачыненні да вашай краіны, гэтак жа, як калісьці было, ды і існуе цяпер, у дачыненні да нашай краіны. Але і ў гэтай сітуацыі мы можам паказаць узор супрацоўніцтва дзяржаў".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках