28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдзіта П’еха: Ненавіджу амерыканцаў ужо 70 гадоў

159
Эдзіта П’еха: Ненавіджу амерыканцаў ужо 70 гадоў

Зорка савецкай эстрады Эдзіта П’еха ва ўсіх бедах Расеі вінаваціць амерыканцаў.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю часопісу «Таямніцы зорак», паведамляе depo.ua.

«Я іх бачыла яшчэ напрыканцы вайны, у 45-м. Тады фашысты пад націскам савецкай арміі і саюзнікаў беглі з Францыі. І прыйшлі амерыканцы. Прыехалі на дарагіх аўтамабілях, сківіцы працуюць без перапынку, - гумку жуюць і тут жа сплёўваюць! Агідна! Вось ужо 70 гадоў прайшло, а я іх да гэтага часу ненавіджу», - распавяла аб сваёй нянавісці Эдзіта П’еха.

Таксама народная артыстка СССР заявіла, што Расея заўсёды хвалявала Захад.

«Спрадвеку Расея была для Захаду косткай у горле! А цяпер амерыканцы са сваімі грашыма спрабуюць умешвацца ў нашы справы. Хто даў такое права? Якая ім справа?» - абураецца спявачка.

Эдзіта Станіславаўна спакойна паставілася да прадуктовых санкцый і паведаміла, што абыходзіцца простай ежай.

«Ніякіх абмежаванняў не баюся! Капуста ды каша - ежа наша! Але ем мала. Як бы нам усім не давялося есці мала...» - распавяла яна.

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках