28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Пуцін пасварыліся ў тэлефоннай размове праз Дэбальцава

22
Парашэнка і Пуцін пасварыліся ў тэлефоннай размове праз Дэбальцава

Атакі прарасейскіх тэрарыстаў у горадзе Дэбальцаве ставяць пад пагрозу замірэнне.

Верхаводы баевікоў і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на перамовах настойвалі на адтэрміноўцы прыпынення агню да нядзелі, спадзеючыся захапіць да таго часу горад. Аднак ім гэта не ўдалося, і баі працягваюцца і цяпер. А прэзідэнты Украіны і Расеі сварацца з-за баёў пад Дэбальцавам праз тэлефон, піша ZN.ua.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле Wall Street Journal. Аглядальнік выдання зазначае, што горад з'яўляецца важным чыгуначным вузлом паміж Данецкам і Луганскам. Таму, на думку ўкраінскіх вайскоўцаў, баевікі спрабуюць захапіць яго, каб мець магчымасць хутка перакідваць свае атрады паміж гарадамі.

На перамовах у Менску канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд настойвалі на неадкладным спыненні агню ў Данбасе. Аднак расейскі прэзідэнт і падкантрольныя яму верхаводы прарасейскіх тэрарыстаў настойвалі на тым, каб замірэнне пачалося ўначы ў нядзелю. Нарэшце, Парашэнка пагадзіўся на гэта. Аднак цяпер лідары Расеі і Украіны лаюцца ў тэлефонных размовах праз баі ў Дэбальцаве, якія не сціхаюць праз тое, што баевікам так і не ўдалося захапіць горад да замірэння.

"У нядзелю падчас асобных тэлефонных размоў з Ангелай Мэркель і Франсуа Аландам, Уладзімір Пуцін настойваў, што ўкраінскія жаўнеры аточаныя ў горадзе. А Пётр Парашэнка сказаў, што ніякага атачэння няма, а баевікі парушаюць замірэнне", - піша выданне са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Учора ўначы лідары чатырох краін правялі сумесную тэлефонную размову аб баях у Дэбальцаве.

"Украінскі і расейскі прэзідэнты спрачаліся падчас чатырохбаковай тэлефоннай размовы пры ўдзеле Мэркель і Аланда. Пуцін спрабаваў рабіць з сябе дзяржаўніка і спакойна заяўляў, што ён добра дасведчаны аб падзеях на месцы, хоць і працягваў адмаўляць, што Расея ўдзельнічае ў вайне", - гаворыцца ў артыкуле.

Лекары, якія засталіся ў Дэбальцаве разам з украінскімі ваярамі, распавялі амерыканскаму выданню, што з горада выбрацца сапраўды немагчыма, паколькі ўсе шляхі замінавалі прарасейскія тэрарысты. Усе спробы выехаць з горада скончыліся тым, што аўтамабілі выбухалі, наехаўшы на міну. Толькі 20 украінскім жаўнерам цудам удалося прарвацца.

У гэты ж час, ва ўрадзе Нямеччыны паведамляюць, што падчас начной тэлефоннай размовы "нармандскай чацвёркі" Мэркель заклікала Пуціна паўплываць на баевікоў для адводу тэхнікі ў Данбасе. Раней прэс-служба прэзідэнта Украіны таксама паведамляла, што стораны дамовіліся выкарыстоўваць свой уплыў для адводу цяжкай тэхнікі і допуску маніторынгавай місіі АБСЕ да Дэбальцава.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках