27 красавiка 2024, Субота, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама» зладзіць першы сольны канцэрт у Re: Public

1
«Крама» зладзіць першы сольны канцэрт у Re: Public

Музыкі прэзентуюць новы альбом «Белая вада», сыграюць найлепшыя хіты, а таксама ўспомняць песні, якія раней амаль не гучалі на канцэртах.

28 сакавіка легенда айчыннага року, гурт «Крама», упершыню выступіць з вялікім сольным канцэртам у менскім клубе Re: Public, паведамляе ««Еўрарадыё».

«Сярод іншага выканаем «Iм не трэба мой блюз» з альбома «Гэй, там, налівай», «Паходню» з «Каменданту» і «Вецер жыве ў травах» з дыска 1998 года «Што дапаможа нам», - распавядае нязменны лідар «Крамы» Ігар Варашкевіч, - імаверна, згадаем яшчэ што-небудзь са старога. Спадзяюся, нашы прыхільнікі дапамогуць з выбарам».

Далучыцца да складання сэт-ліста гурту зможа кожны ахвотны. Прыхільнікам гурту неўзабаве будзе прэзентавана на выбар 20 песень калектыву. Паводле вынікаў галасавання 5 з іх музыкі выканаюць на канцэрце 28 сакавіка.

«Крама» ўжо шмат разоў выступала ў Re: Public, але сольны канцэрт стане першым для легендарнай групы ў гэтым сталічным клубе.

«У камерных залах няма танцпляцу, - тлумачыць Варашкевіч, - а ў Re: Public спадабаецца і тым, хто любіць патанчыць і адарвацца, і тым, хто любіць паслухаць, седзячы за столікам».

Нагадаем, у канцы мінулага года першы за 10 гадоў сольны канцэрт гурту прайшоў у сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў. Незадоўга да гэтага «Крама» запусціла новы сайт, на якім можна знайсці малавядомыя відэа гурту.

«Крама» - менскі гурт, створаны ў канцы 1991 года, які выконвае рытм-энд-блюз і блюз-рок. На сённяшні дзень дыскаграфія калектыву налічвае 7 студыйных альбомаў, апошні з якіх, «Белая вада», выйшаў у лістападзе 2014 года і атрымаў выключна станоўчыя водгукі крытыкаў і публікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках