27 красавiка 2024, Субота, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалы: Атачэнне Дэбальцава зрывае менскія дамоўленасці

6
Чалы: Атачэнне Дэбальцава зрывае менскія дамоўленасці

Расея і ваеўнікі не выконваюць менскія пагаднення, надзея на мір руйнуецца.

Як перадае карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ, пра гэта сёння на брыфінгу заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы.

"На жаль, Расейская Федэрацыя і так званыя ЛНР і ДНР дамоўленасці не выконваюць. Фактычна руйнуецца надзея на мір, і такое развіццё падзей прычыняецца да далейшай эскалацыі і, відавочна, вяртання да іншых сцэнароў", - сказаў ён.

Чалы нагадаў, што ўчора былі дасягнутыя дамоўленасці аб тым, што місія АБСЕ будзе дапушчаная ў Дэбальцава, аднак такая магчымасць назіральнікам дадзеная не была. Чалы звярнуў увагу на тое, што сітуацыя ў Дэбальцаве сведчыць пра грубае парушэнне ўсяго пакета Менскіх пагадненняў, пачынаючы з пратаколу 5 верасня і заканчваючы комплексам захадаў, узгодненым пры ўдзеле прэзідэнта Расеі.

"Скарыстаўшыся замірэннем і пачаткам адводу цяжкай тэхнікі, ваеўнікі пры падтрымцы Расеі хочуць атачыць Дэбальцава і такім чынам руйнуюць магчымасці далейшага выканання гэтых дамоўленасцяў", - дадаў ён.

Чалы падкрэсліў, што місія АБСЕ і цяпер гатовая выехаць у Дэбальцава для выканання сваёй функцыі, але яе дзеяння блакуюцца. "У сувязі з гэтым мы звяртаемся да краінаў-удзельніц перамоў у Менску - Нямеччыны, Францыі, Расейскай Федэрацыі, краін Еўрапейскага Звязу і NATO... Мы таксама звяртаемся да краін АБСЕ з патрабаваннем выказаць рашучы пратэст у сувязі з блакаваннем дзейнасці спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ і заклікаем зрабіць усе захады для таго, каб гэта сітуацыя была развязаная", - сказаў ён.

Таксама, са слоў Чалага, Украіна звяртаецца да чальцоў Рады бяспекі ААН з заклікам не дапусціць далейшага парушэння асноўных прынцыпаў і нормаў ААН і разгортвання поўнамаштабных вайсковых дзеянняў у самым цэнтры Еўропы. "Шанец на мір павінен быць выкарыстаны, і толькі адзінства ўсяго свету і салідарнасць з Украінай дае надзею на аднаўленне міру", - падсумаваў ён.

Нагадаем, у Менску 12 лютага пасля найскладаных перамоў працягласцю блізу 15 гадзін лідэры Украіны, Нямеччыны Францыі і РФ, а таксама ўдзельнікі кантактнай групы для спынення вайны на Данбасе ўхвалілі новае пагадненне. Вынікам сустрэчы стаў "Комплекс захадаў для выканання Менскіх пагадненняў" - неадназначны для Украіны дакумэнт, адзін з пунктаў якога прадугледжвае спыненне агню ў Данбасе 15 лютага з 00 гадзін паводле кіеўскага часу.

Падчас перамоў у нармандскім фармаце і пасля падпісання новага пагаднення аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе на ўсходзе Украіны акупанты працягнулі актыўныя баявыя дзеянні на ўсёй лініі фронту.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках