28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браты Ратэнбэргі прадалі частку актываў сынам

6
Браты Ратэнбэргі прадалі частку актываў сынам

Браты Ратэнбергі ўчынілі ўгоду пасля таго, як былі ўключаныя ў санкцыйны спіс ЗША ў сакавіку мінулага года.

Расейскія бізнэсоўцы Барыс і Аркадзь Ратэнбергі, якія з'яўляюцца сябрамі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, надоечы прадалі частку сваіх актываў сынам, паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на газету Wall Street Journal.

Так, гаворка ідзе аб кампаніі, якая займаецца правядзеннем буравых работ паводле кантракту з «Газпрамам» і фешэнебельным гатэлі Langvik Congress Wellness у Фінляндыі.

Газета піша, што браты Ратэнбэргі ўчынілі ўгоды пасля таго, як былі ўключаныя ў санкцыйны спіс ЗША ў сакавіку мінулага года. Гэта толькі некаторыя прыклады продажаў актываў фігурантамі з санкцыйнага спісу.

«Такія продажы яшчэ больш ускладняюць сітуацыю для амерыканскіх кампаній, якія, імкнучыся да захавання санкцый, вымушаныя прытрымлівацца даволі складанага комплексу правілаў, якія распаўсюджваюцца на кампаніі Расеі і Крыма, дзейнасць якіх часта не празрыстая», - адзначае газета.

Паводле міністэрства фінансаў ЗША, з сакавіка мінулага года ў амерыканскі «чорны спіс» уключаныя 57 юрыдычных і 74 фізічныя асобы з Расеі ды Украіны. Паводле звестак Wall Street Journal, заснаваных на інфармацыі, сабранай Dow Jones Risk & Compliance, некаторыя з іх ужо прадалі свае актывы.

Урад ЗША не дае кампаніям шырокіх загадаў аб тым, ці варта ім весці справы з фірмамі, якія да нядаўняга часу кантраляваліся фігурантамі з санкцыйнага спісу, кажа Джудзіт Лі - партнёр у юрыдычнай фірме Gibson Dunn & Crutcher.

У жніўні мінулага года мінфін ЗША рэкамендаваў амерыканцам і амерыканскім кампаніям «выяўляць асцярожнасць» падчас разгляду пытання аб вядзенні бізнэсу з кампаніямі, у якіх дзель фігурантаў «чорнага спісу» складае менш за 50 адсоткаў, адзначае Wall Street Journal.

Але ўнесены ў «чорны спіс» банк «Расія» у мінулым годзе паменшыў сваю дзель у страхавой кампаніі СОГАЗ. Паводле звестак Dow Jones, Расейскі банк у сакавіку скараціў сваю дзель, якой ён распараджаўся тады праз даччыную кампанію «Аброс» з 51 да 48,5 працэнта. У тым жа месяцы банк «Расія» быў уключаны ў санкцыйны спіс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках