14 траўня 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Ратэнбэрг скупляе актывы бацькі і дзядзькі, якія трапілі пад санкцыі

3
Раман Ратэнбэрг скупляе актывы бацькі і дзядзькі, якія трапілі пад санкцыі

Бізнэсовец Раман Ратэнбэрг набыў дзелі свайго бацькі і дзядзькі ў фінскім хакейным клубе "Ёкерыт" і хельсінскім стадыёне "Хартвал-арэна".

Кампанія Longvic Capital, якой кіравалі браты Аркадзій і Барыс Ратэнбэргі, перайшла ва ўласнасць Рамана Барысавіча Ратэнбэрга. Пра гэта паведамляе BBC.

Паводле іхнай інфармацыі, мільярдэр Генадзій Цімчанка, які з'яўляецца суўладальнікам хакейнага клуба і стадыёна, таксама пайшоў на змяншэнне сваёй дзелі ў гэтых структурах.

Браты Ратэнбэргі і Генадзій Цімчанка ўважаюцца за людзей, блізкіх да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Усе трое бізнэсоўцаў уключаныя ў санкцыйныя спісы ЗША, а дзядзька Рамана Аркадзій Ратэнбэрг знаходзіцца таксама пад санкцыямі Еўразвязу.

Раман Ратэнбэрг у інтэрв'ю ІТАР-ТАСС пацвердзіў факт угоды, аднак, паводле ягоных слоў, купля клуба і стадыёна не звязаная з санкцыямі, накладзенымі на ягоных сваякоў.

"Мы планавалі правесці гэтую ўгоду ўжо больш за год, - распавёў ІТАР-ТАСС Раман Ратэнбэрг. - Гэта наш сямейны бізнэс, які застаецца ў сям'і - проста адбываецца пакрысе змена пакаленняў. Таму замена ўласніка арэны і клуба ў большай ступені фармальная - дапраўды ў нашай працы нічога не мяняецца. Само аператыўнае кіраванне гэтымі актывамі заўсёды было ў мяне з ухвалы старэйшых акцыянераў".

Са слоў Рамана Ратэнбэрга, ён і раней кіраваў фінскімі актывамі - "з ухвалы старэйшых акцыянераў".

Ратэнбэрг-малодшы мае пашпарт Фінляндыі, а з 2009 года - і Расеі. Адзін час ён працаваў топ-мэнэджарам кампаніі "Газпром экспарт", цяпер узначальвае кампанію VITAWIN, а таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам пецярбуржскага хакейнага клуба СКА.

У інтэрв'ю фінскім СМІ Раман Ратэнбэрг абяцаў прыдумаць спосабы абароны бізнэсу ягонай сям'і ў Фінляндыі ад эканамічных санкцый.

Але ў гутарцы з ІТАР-ТАСС Раман Ратэнбэрг сказаў, што цяперашняя ўгода і санкцыі не звязаныя. "Калі б нешта было не так, мы б не атрымалі ні дазволу фінскага МЗС, ні ўхвалы амэрыканскіх юрыстаў. Далей працягнем дзейнасць паводле плану развіцця нашага бізнэсу, які, як я ўжо казаў, і так прыносіць добрыя вынікі", - адзначыў Ратэнбэрг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках