Больш за 400 кілаграм беларускіх сасісак канфіскавана ў Цверы
24- 19.02.2015, 16:53
- 16,542
Антыбіётык даксіцыклін выяўлены ў партыі сасісак вытворчасці Беларусі на адным са складоў Цверы.
Пра гэта паведамілі ў чацвер "Інтэрфаксу" ва ўправе Рассельгаснагляду Цвярской і Пскоўскай абласцей.
"Змест антыбіётыка тэтрацыклінавай групы (даксіцыклін) выяўлены пры пробах сасісак "Сельскія" з утрыманнем мяса птушкі. Каўбасы былі вырабленыя ў Беларусі прадпрыемствам ТАА "Інка-Фуд" з горада Берасця. Агульная вага партыі склала амаль 440 кг", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён растлумачыў, што наяўнасць гэтага прэпарата ў харчовай прадукцыі недапушчальная згодна з патрабаваннямі Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі" (2011 г.).
"Небяспечная прадукцыя канфіскаваная. Пра вынік лабараторных даследаванняў апавешчаныя дзяржаўная інспекцыя ветэрынарыі Цвярской вобласці і ўладальнік прадукцыі", - дадаў прадстаўнік управы.