6 траўня 2024, панядзелак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выпусцілі каўбасу «Санкцыі сыравэнджаныя» (Відэа)

24

Каўбаснікі з Кранштадта наважылі надаць санкцыям «пазітыўны сэнс» і «завэндзілі» іх.

«За апошні год, калі супраць Расеі былі абвешчаныя эканамічныя санкцыі з боку аб'яднанай Еўропы і ЗША, гэта слова стала нейкім сімвалам шантажу і псіхалагічнага ўздзеяння. Мы наважылі надаць пазітыўны сэнс, наважылі, што можам завэндзіць гэтыя санкцыі», - кажа генеральны дырэктар Кранштацкага мясаперапрацоўчага завода Ігар Яфімаў, паведамляе belsat.eu/ru/articles/v-rossii-vypustili-kolbasu-sankcii-syrovyalenye belsat.eu/ru/articles/v-rossii-vypustili-kolbasu-sankcii-syrovyalenye>«Белсат».

Пры вырабе новай каўбасы вытворцы імкнуліся перайсці на расейскую сыравіну, але цалкам пазбегнуць імпартных кампанентаў не змаглі, прызнаецца Ігар Яфімаў:

«З еўрапейскай свініны пераключыліся на айчынную. Другая хваля крызісу, якая выявілася ў імклівым росце курсаў валют - больш цяжкая для нас, бо спецыі, дабаўкі і ўпакоўкі - імпартныя. На жаль, перац не расце ў Расеі».

Праз складаную сістэму сертыфікацыі Еўразвязу кіраўніцтва завода сумняецца, што атрымаецца экспартаваць «Санкцыі» на захад.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках