У падтрымку кнігарні «Логвінаў» ужо сабралі $10 тысяч
2- 2.02.2015, 18:45
- 10,349
Трэба ж у 6 разоў больш.
Як паведаміў «Нашай Нiве» былы ўласнік кнігарні «Логвінаў» Ігар Логвінаў, ужо 243 чалавекі падтрымалі кнігарню рублём. Агульная сума сабраных грошай складае 10 тысяч даляраў. Сабраць жа трэба $62 тысячы. На гэта ёсць тры тыдні.
Каб неяк аддзячыць, на столі крамы вешаюць зорачкі з імёнамі дабрадзеяў (хто пагадзіўся афішаваць сваё імя). Там ужо з'явілася 200 зорак.
Нагадаем, эканамічны суд Менска прыняў пастанову аштрафаваць кнігарню «Логвінаў» на 30 базавых адзінак (5 млн 400 тысяч рублёў), а таксама канфіскаваць даход з абарачэння на суму 961 млн 251 тысяч 353 рублі. Падставай для суду стала падатковая праверка ў снежні 2014 года. Кнігарня працавала без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Па ліцэнзію кнігарня звярталася шэсць разоў, але столькі ж у ёй і адмаўлялі з розных прычын.
Цяпер кнігарня працягвае працу, яна зарэгістраваная на новую юрыдычную асобу і атрымала ліцэнзію міністэрства.
Ахвяраванні на выратаванне кнігарні «Логвінаў» можна зрабіць двума спосабамі.
1) Прынесці грошы (толькі ў беларускіх рублях) у кнігарню (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Звярнуцца трэба да прадавачкі, а пры сабе мець пашпарт.
2) Адправіць на літоўскі рахунак Літаратурнага дома «Логвінаў» (праз інтэрнэт-банкінг або праз сістэму PayPal) у далярах і еўра:
LT052140030003236738
Logvino literaturos namai
Nordea Bankas, Bank code 21400
Swift code NDEALT2X
Фота: «Радыё Свабода»