17 траўня 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрасаюз і Грэцыя падоўжаць перамовы аб фінансавай дапамозе

Еўрасаюз і Грэцыя падоўжаць перамовы аб фінансавай дапамозе

Трэцяя нарада міністраў фінансаў Еўразоны, якая пройдзе сёння, закліканая развязаць крызіс з крэдытаваннем Грэцыі.

Папярэдні праект пагаднення прадугледжваў падаўжэнне тэрміну дзеяння дамовы аб фінансавай дапамозе Атэнам на ранейшых умовах на паўгода. На думку міністраў фінансаў Еўразоны, гэта дасць час крэдыторам падрыхтаваць новую праграму, перадае BBC.

Грэцыя намагае падаўжэння крэдытнай праграмы на шэсць месяцаў на новых умовах, бо ранейшая праграма, на думку новага грэцкага ўрада, накідвае краіне рэжым занадта жорсткай ашчады. Галоўным перадвыбарным абяцаннем новага прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса была адмова ад умоў жорсткай ашчады, звязанай з крэдытамі Еўразоны.

Крыніца ў грэцкім урадзе так пракамэнтавала сітуацыю з новым колам перамоў: "Ёсць два развязанні гэтай праблемы: ці пагадзіцца з нашымі ўмовамі, або адхіліць іх. Толькі так мы даведаемся, хто хоча знайсці развязанне, а хто не".

У пятніцу ў парламэнце Грэцыі прызначанае галасаванне за шэраг законапраектаў сацыяльных рэформаў, якія супярэчаць укладзеным раней пагадненням з Еўракамісіяй.

Канструктыўная гутарка

Прадстаўнік нямецкага міністэрства фінансаў сказаў, што новая прапанова Грэцыі непрымальная для пошуку ўзаемавыгаднага развязання.

У чацвер адбылася 50-хвілінная тэлефонная гутарка Алексіса Цыпраса і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель. Грэцкі чыноўнік назваў гэтую размову "канструктыўнай", дадаўшы, што "размова прайшла ў пазітыўным ключы і яе асноўнай тэмай быў пошук узаемна выгаднага для Грэцыі і Еўразоны развязання".

Злучаныя Штаты прапануюць канфліктным старанам пайсці на саступкі. Пра гэта міністр фінансаў ЗША Джэк Лью гаварыў праз тэлефон з шэрагам высокапастаўленых еўрапейскіх чыноўнікаў. Крыніца ў італійскім урадзе кажа, што прэм'ер-міністр Матэа Рэнцы правёў тэлефонную гутарку з Цыпрасом, а таксама з прэзідэнтам Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам, намагаючы пошуку прымальнага пагаднення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках