4 траўня 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прымуць пастанову аб пастаўках зброі Украіне цягам найбліжэйшых дзён

35
ЗША прымуць пастанову аб пастаўках зброі Украіне цягам найбліжэйшых дзён

Таксама разглядаецца пашырэнне санкцый супраць РФ.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы цягам некалькіх дзён прыме пастанову аб далейшых дзеяннях у сувязі з канфліктам ва Украіне. Аб гэтым піша gazeta.ru са спасылкай на Agence Agence France-Presse.

Як заявіў дзяржсакратар Джон Кэры, амерыканскія ўлады разглядаюць увядзенне новых «сур'ёзных санкцый» супраць Расеі.

Акрамя таго, цягам некалькіх дзён Абама павінен прыняць пастанову аб пастаўках зброі Украіне. Якімі будуць гэтыя пастановы, залежыць ад становішча ў Данбасе, дзе заяўляюць аб практычна поўным спыненні баёў.

Пра тое, што ЗША і саюзнікі разглядаюць прыняцце дадатковых санкцый супраць Расеі, таксама заявіў дзяржсакратар Джон Кэры на сустрэчы з ягоным брытанскім калегам Філіпам Хемандам, паведамляе BBC.

«Мы не збіраемся гуляць у гульні (з Расеяй)», - сказаў Кэры і дадаў, што паводзіны Расеі цягам апошніх некалькіх дзён былі «абсалютна цынічнымі».

12 лютага ў Менску было падпісанае пагадненне аб замірэнні на ўсходзе Украіны, аднак баевікі і расейскія войскі не выконваюць дамоўленасці і працягваюць баявыя дзеянні.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках