3 траўня 2024, Пятніца, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калона назіральнікаў АБСЕ выехала ў Дэбальцава

5
Калона назіральнікаў АБСЕ выехала ў Дэбальцава

З Данецка ў Дэбальцава накіравалася калона назіральнікаў АБСЕ.

Паведамляецца, што ў калоне 10 аўтамашын, якія едуць у суправаджэнні сепаратыстаў «ДНР», піша «Карэспандэнт».

«У калоне, якая едзе ў пацярпелы ад баёў горад, 10 аўтамабіляў АБСЕ, іх суправаджаюць аўтамабілі МУС «Данецкай народнай рэспублікі». Ад каментароў супрацоўнікі АБСЕ ўстрымліваюцца», - сказана ў паведамленні.

Раней верхавод баевікоў «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў, што сепаратысты гатовыя забяспечыць доступ назіральнікаў у Дэбальцава ў нядзелю, 22 лютага.

Пазней прадстаўнікі АБСЕ паведамілі, што ў горад патрапілі дзве аўтамашыны місіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках