4 траўня 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Эстоніі: Амбіцыі Пуціна спатыкнуцца аб NATO

5
Мінабароны Эстоніі: Амбіцыі Пуціна спатыкнуцца аб NATO

Патэнцыйны праціўнік не зможа адолець аб'яднаныя сілы Эстоніі і яе саюзнікаў па NATO.

Пра гэта сказаў міністр абароны Свен Міксер, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на выданне Postimees.

"Нішто іншае не ўтрымае патэнцыйнага агрэсара мацней, чым усведамленне таго, што выступаючы супраць Эстоніі, ён уступіць у канфлікт з усім альянсам", - сказаў ён. "Рэжым Пуціна кінуў выклік усёй арганізацыі бяспекі ў Еўропе. Але ягоным жаданням не наканавана было спраўдзіцца - найбольш надзейная гарантыя гэтага - гэта наша воля да абароны і гатоўнасць нашых саюзнікаў прыйсці нам на дапамогу", - адзначыў Міксер.

Са слоў міністра абароны, дзяржаўная абарона пабудаваная такім чынам, каб адказаць на ўсякую пагрозу. "Акрамя таго, мы стварылі моцныя партнёрскія стасункі, якія забяспечаць нам, што Эстонія ніколі не застанецца ў крызіснай сітуацыі ў адзіноце", - дадаў ён.

Раней у Мінабароны Эстоніі заяўлялі, што краіны Балтыі павінны быць гатовыя да ўсіх магчымым формаў канфліктаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках