3 траўня 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францыск блаславіў беларусаў

1
Папа Францыск блаславіў беларусаў

Бласлаўленне перадаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

У якасці простага паломніка ён далучыўся да каталіцкага паломніцтва ў Росіцу, дзе 21 лютага адбылося чарговае ўшанаванне пакутлівай смерці марыянскіх пакутнікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. На месцы трагічнай гібелі росіцкіх пакутнікаў сабраліся шматлікія вернікі, законнікі і законніцы Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе catholic.by.

Вітаючы паломнікаў і мясцовых прыхаджан, Клаўдыё Гуджэроцці звярнуўся да айца Чэслава Курэчкі, пробашча росіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы і апекуна месца пакутніцкай гібелі росіцкіх блаславёных, адзначыўшы, што ведае пра той факт, што ён прызнаны «Чалавекам 2014» і бачыў ягоны партрэт на біг-бордзе па дарозе ў Росіцу.

«Дарагія святары і асабліва айцы марыянцы, якія знаходзяцца тут, я прыехаў сюды быццам інкогніта, дзеля таго, каб быць звычайным пілігрымам, адным з вас, - сказаў Апостальскі нунцы, - бо паломніцтва - гэта вельмі добрая форма роўнасці; калі мы знаходзімся ў пілігрымцы, мы ўсе аднолькавыя. Безумоўна, для мяне гэта падстава, каб вітаць усіх духоўных асобаў, якія сабраліся сёння ў гэтым храме - чатыры дні таму я быў у Папы, які сказаў: «Завязі маё дабраславенне людзям у Беларусі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках