3 траўня 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія выставіла Паўднёвай Карэі тэрытарыяльныя прэтэнзіі

16
Японія выставіла Паўднёвай Карэі тэрытарыяльныя прэтэнзіі

Японія заклікала Паўднёвую Карэю вярнуць ёй выспы Ліянкур.

Выспы, якія па-карэйску называюцца Токта, а на Японскай мове - Такэсіма, знаходзяцца пад кантролем Сеула, хоць Японія разглядае іх як сваю тэрыторыю, перадае BBC.

Пытанне аб тым, каму належаць гэтыя выспы, ускладняе стасункі паміж Паўднёвай Карэяй ды Японіяй. Выспы знаходзяцца ў заходняй частцы Японскага мора.

Японская прэфектура Сіманэ ўжо 10 гадоў адзначае 22 лютага як "Дзень Такэсіма".

На гэтых выспах знаходзіцца пост берагавой аховы Паўднёвай Карэі, якая называе "смяхотнымі" заявы Токіё аб тым, што гэтыя выспы належаць Японіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках