28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Расею могуць адключыць ад SWIFT

12
Кіраўнік МЗС Польшчы: Расею могуць адключыць ад SWIFT

У выпадку абвастрэння сітуацыі на ўсходзе Украіны Расею могуць адключыць ад SWIFT.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына ў інтэрв'ю Dziennik Gazeta Prawna, піша «Еўрапейская праўда».

«Гэта можа быць адным з наступных крокаў. Але памятайце, што такія захады з'яўляюцца двухбакованебяспечнай зброяй, якая абрынецца не толькі на Расею», - адзначыў ён.

«Я не прыхільнік такіх сцэнароў. Але мы павінны быць гатовыя (да іх) у залежнасці ад таго, што будзе адбывацца ва Украіне», - дадаў Схетына.

З ягоных слоў, ён неаднаразова абмяркоўваў пытанні новых санкцый з высокай прадстаўніцай ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Федэрыкай Магерыні.

«Калі не спрацуе пазітыўны сцэнар (на ўсходзе Украіны), мы павінны быць гатовыя да наступнага тыпу санкцый. Мы павінны мець планы для розных варыянтаў маштабаў і наступстваў», - падкрэсліў кіраўнік МЗС Польшчы.

Як адзначыў Схетына, пасля абстрэлу Марыупаля, кіраўнікі МЗС краін ЕЗ прыйшлі да высновы, што ніякія новыя санкцыі супраць РФ «не з'яўляецца немагчымым».

Са слоў Схетыны, узмацненню санкцый супраць РФ не стане перашкодай больш умераная пазіцыя новага ўрада Грэцыі.

«У выпадку эскалацыі з боку Расеі, будуць абвастрацца санкцыі. Я веру, што гэта магчыма. Пасыл павінен быць ясным: больш гвалту - больш санкцый», - адзначыў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск у панядзелак, 23 лютага, пачне кансультацыі з лідарамі краін-сябраў ЕЗ у пытанні пашырэння эканамічных санкцый у сувязі з агрэсіяй супраць Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках