27 красавiка 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясна ў Менску пачынаецца з дажджоў, туманаў і галалёдзіцы

1
Вясна ў Менску пачынаецца з дажджоў, туманаў і галалёдзіцы

Зімы на гэтым тыдні і наогул найбліжэйшым часам не прадбачыцца.

Як распавялі карэспандэнту onliner.by у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, вясна сёлета прыйшла на месяц раней. Надвор'е цяпер характэрнае хутчэй для канца сакавіка. Бліжэйшы тыдзень менчукоў чакаюць практычна штодзённыя дажджы, туманы, а раніцай на дарогах магчыма галалёдзіца.

«Усталявалася тэмпература, якая ў сярэднім вышэйшая за кліматычную норму. І найбліжэйшы тыдзень цяпло захаваецца. Толькі ноччу тэмпература будзе апускацца да нулявой адзнакі. Гэта значыць, што вільгаць на дарогах і тратуарах будзе падмярзаць. Таму з раніцы магчыма галалёдзіца. Акрамя таго, у вячэрнія і ранішнія гадзіны прагназуюцца туманы», - паведамілі сіноптыкі.

Паводле іх прагнозаў, цягам тыдня днём будзе ў сярэднім + 4-6 градусаў Цэльсія. Ноччу блізу 0-2 градусаў. Прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу.

На пару градусаў можа пахаладаць бліжэй да выходных: днём - + 3-5 градусаў, ноччу - блізу нуля.

Галоўнай небяспекай для аўтамабілістаў застаюцца туманы і галалёдзіца. Вільгаць на дарозе падмярзае, утвараючы тонкую нябачную плёнку, якая, аднак, можа значна пагоршыць счапленне колаў з дарогай. Таму кіроўцам рэкамендуецца трымаць бяспечную дыстанцыю на дарозе і пазбягаць рэзкіх манеўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках