28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У анэксаваным Крыме - дэфіцыт тавараў

7
У анэксаваным Крыме - дэфіцыт тавараў

У Крыме адчуваецца дэфіцыт нехарчовых тавараў.

Як у супермаркетах, так і на рынках адсутнічае цэлы шэраг прадукцыі. У прыватнасці, адчуваецца недахоп бытавой хіміі і дзіцячых тавараў.

Як растлумачылі карэспандэнту «Крым.Реалии» прадпрымальнікі, праблема з пастаўкамі звязаная з працай Керчанскай паромнай пераправы: у першую чаргу пастановай уладаў на паўвыспу ідуць фуры з харчаваннем. Астатнія тавары «чакаюць» сваёй чаргі на паром.

«Шампуні, сродкі для мыцця посуду, уся вось гэтая бытавая хімія, памперсы, стаяць на пераправе, з таго боку. Там сотні фур. Перш за ўсё прапускаюць прадукты, а гэта ўсё стаіць», - распавёў адзін з прадпрымальнікаў.

Некалькі дзён таму ў Керчанскім праліве бушаваў шторм, праз што праца пераправы была чарговым разам прыпыненая. Калі вецер аціх, машыны зноў сталі пускаць на паромы. Аднак, як сцвярджаюць прадпрымальнікі, афіцыйная статыстыка значна памяншае колькасць аўтамабіляў, якія сабраліся ў порце «Каўказ».

Паводле звестак маніторынгавай групы «Адзінай транспартнай дырэкцыі», у нядзелю ў порце «Каўказ» чаргі з аўтамабіляў не было наогул, а ў Славянску-на-Кубані пагрузкі чакалі 140 грузавікоў.

Гандляры пры гэтым запэўніваюць, што тыднямі чакаюць, калі пераправіцца замоўлены тавар. У многіх ужо скончыліся запасы і няма асартыменту.

Раней крымскія ўлады заявілі, што, каб пазбегнуць дэфіцыту прадуктаў харчавання ў Крыме, перш за ўсё праз праліў з боку мацерыковай Расеі будуць перапраўляцца грузавікі з прадуктамі харчавання, а таксама лекамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках