27 красавiка 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Пуцін звар’яцеў і хоча пайсці далей

5
Андрэй Дзешчыца: Пуцін звар’яцеў і хоча пайсці далей

З прэзідэнтам РФ можна гаварыць толькі пасля таго, як акупаваны Крым вернецца ў склад Украіны.

Пра гэта заявіў Пасол Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца падчас VIII форуму Еўропа-Украіна ў польскім горадзе Лодзь, паведамляе УНИАН.

У прыватнасці, дыпламат заклікаў памятаць пра анэксаваную летась ў сакавіку ўкраінскую паўвыспу Крым. «Мы павінны памятаць, што Пуцін гэта пачаў. Ён гэта пачаў у Крыме», - сказаў дыпламат, адзначыўшы, што расейскі прэзідэнт паводзіць сябе, «як бандыт», і з ім можна казаць толькі пасля таго, як анэксаваная паўвыспа вернецца ў склад Украіны.

Са слоў пасла, пасля рэвалюцыйнай змены ўлады ва Украіне летась ў лютым Пуцін пачаў сябе паводзіць, як вар'ят. «Пуцін звар’яцеў і пачаў дзейнічаць вайсковымі метадамі», - сказаў дыпламат. Са слоў Дзешчыца, расейскі прэзідэнт выкарыстаў сваіх вайскоўцаў для таго, каб захапіць Крым і пазней дэстабілізаваць сітуацыю на Данбасе.

Дыпламат выказаў меркаванне, што Пуцін у рэчаіснасці выкарыстоўвае Данбас не толькі як плацдарм для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, а таксама для таго, каб прымусіць хвалявацца ўвесь свет.

«Мне здаецца, што ён хоча пайсці далей», - сказаў пасол.

Дзешчыца заклікаў заходніх палітыкаў да больш актыўнай палітыкі ў пытанні канфлікту Украіны з Расеяй і, у прыватнасці, ужо цяпер ініцыяваць новую міжнародную сустрэчу, каб дэталёва абмеркаваць, якое пакаранне чакае Пуціна за невыкананне апошніх Менскіх дамоўленасцей.

На думку дыпламата, гэта трэба зрабіць загадзя, а не чакаць магчымага чарговага невыканання ім ўзятых на сябе абавязанняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках