27 красавiка 2024, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Данбасе прадаўжаюць весці агонь і спрабуюць наступаць

9
Тэрарысты ў Данбасе прадаўжаюць весці агонь і спрабуюць наступаць

Украінскія войскі адкрываюць агонь у адказ.

З пачатку дзеяння «рэжыму спынення агню» (00:00 15 лютага) да сярэдзіны ўчорашняга дня расейска-тэрарыстычныя войскі неаднаразова груба парушалі дамоўленасці шляхам правядзення абстрэлаў пазіцый украінскіх войскаў і грамадзянскіх аб'ектаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«З сярэдзіны ўчорашняга дня праціўнік, у дадатак да абстрэлаў з практычна ўсіх відаў узбраенняў, таксама распачаў неаднаразовыя спробы аднаўлення наступальных дзеянняў. Украінскія войскі адкрываюць выключна агонь у адказ, - піша ён. - Пры гэтым найбольш складаная сітуацыя зафіксаваная на Дэбальцаўскім плацдарме. У прыватнасці, зафіксавана некалькі нападаў на пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Чарнухіна. У раёне Новагрыгораўкі фармаванні суперніка паспрабавалі акружыць 2 блокпосты ўкраінскіх войскаў. Пры гэтым 1 танк тэрарыстаў падарваўся на міне (быў дабіты з гранатамёта), таксама падчас адбіцця атакі ўкраінскімі войскамі 1 БМП баевікоў была падбітая СТКР (экіпаж знішчаны)».

Адначасова баевікі і падраздзялення ўзброеных сіл РФ актыўна наносілі ўдары са ствольнай артылерыі і РСЗА па ўкраінскім войскам у раёне Дэбальцава. Асноўная частка ўдараў з РСЗА наносілася з агнявых пазіцый з раёна Ламаватка. Перыядычна агонь вёўся больш інтэнсіўна, чым да «прымірэння».

«Таксама агонь па пазіцыях украінскіх войскаў у раёне Дэбальцава наносіўся з агнявых пазіцый артылерыі ў раёне Шахцёрска (12 адзінак ствольнай артылерыі і 6 установак РСЗА). З боку трасы Снежнае - Данецк былі выстаўленыя часовыя пасты баевікоў, пры гэтым быў перакрыты рух грамадзянскага транспарту ў раёне размяшчэння артылерыйскіх пазіцый расейска-тэрарыстычных войскаў (з мэтай недапушчэння фота- і відэаздымкі вядзення абстрэлаў)», - піша Дзмітрый Тымчук.

Множныя абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў цягам апошняга дня таксама зафіксаваныя ў Данецкім і Луганскім напрамках. Абстрэлы вяліся са стралковай зброі, мінамётаў, танкаў, ствольнай артылерыі і РСЗА.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках