28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран пагражае зрывам ядравых перамоваў

4
Іран пагражае зрывам ядравых перамоваў

Іран можа пакінуць перамовы міжнародных пасярэднікаў у ядравай праграме краіны.

Пра гэта заявіў галоўны іранскі перамоўнік - намеснік кіраўніка МЗС Ірана Абас Аракчы. Такім чынам ён пракаментаваў апошняе выказванне дзяржсакратара ЗША Джона Кэры аб тым, што Вашынгтон не мае намеру працягваць перамовы з Іранам пасля 31 сакавіка, піша NEWSru.com.

Кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў, што прыняцце кангрэсам ЗША новых санкцыяў у дачыненні да Ірана "заб'е" прамежкавае пагадненне, якое Тэгеран дасягнуў у лістападзе мінулага года ў Жэневе з "шасцёркай" міжнародных пасярэднікаў.

Іран можа пакінуць перамовы з "шасцёркай" міжнародных пасярэднікаў у ядравай праграме краіны, калі іх удзельнікі будуць "навязваць сваю волю Ісламскай рэспубліцы". Адпаведную заяву іранскі дыпламат зрабіў у панядзелак, 23 лютага, пасля заканчэння чарговага раўнда перамоваў паміж "шасцёркай" і Іранам, якія праходзілі ў Жэневе. Аракчы назваў мінулыя перамовы "канструктыўнымі і карыснымі", і заявіў, што далейшыя намаганні на іх павінны быць накіраваныя на дасягненне выніку, які задаволіць усіх удзельнікаў перамоў.

Перамовы "шасцёркі" міжнародных пасрэднікаў (Расея, ЗША, Кітай, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя) і Ірана праходзілі з 20 да 23 лютага ў Жэневе. Пасля іх заканчэння прадстаўнік Ірана заявіў, што перамовы прайшлі ў спрыяльнай атмасферы, дыскусія была "плённай", аднак аб прагрэсе казаць рана. Прадстаўнікі дэлегацыі ЗША каментаваць вынікі сустрэчы не сталі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках