7 траўня 2024, aўторак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частка капрамонту менчукам цяпер давядзецца аплачваць самім

8
Частка капрамонту менчукам цяпер давядзецца аплачваць самім

Дамы ў сталіцы старэюць хутчэй, чым іх паспяваюць рамантаваць.

Менчукі скардзяцца, што шмат якія сталічныя шматпавярховікі не абнаўлялася па 30 - 40 гадоў, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

Камунальнікі прызнаюць: праблема ёсць. Каб максімальна выканаць планы рамонту на гэты год, вартасць рамонту давядзецца ладна зменшыць.

У ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» (МГЖГ) і ў Мінжылкамгасе падлічылі: штогод капітальна рамантаваць трэба 3% жылога фонду, а гэта блізу 1 млн квадратных мэтраў. У 2010 - 2013 гады гэты паказчык ледзь дасягаў 2%, летась сітуацыя яшчэ пагоршылася.

Захады для змяншэння вартасці капрамонту рабілі і раней. Так, напрыклад, ужо не робіцца замена вокнаў на шклопакеты. Ад якіх яшчэ работ падчас капрамонту давядзецца адмовіцца?

- Надалей падчас капрамонтаў у жылых памяшканнях плануюць рабіць толькі замену ўздымных труб водазабеспячэння, каналізацыі і газаправода, - распавяла начальніца аддзела капітальнага рамонту жылфонду МГЖГ Валянціна Чыгір. - Будуць і іншыя змены. Калі раней падчас капрамонту муры ўцяплялі ва ўсім доме, то цяпер на «футра» могуць разлічваць толькі тыя кватэры, якія ў гэтым сапраўды маюць патрэбу, то бок прамярзаюць і адсырваюць. Астатнім жыхарам ва ўцяпленні не адмовяць, але аплаціць работы яны павінны будуць самі. Яшчэ, напрыклад, рамонт пад'ездаў падчас капрамонту цяпер будуць рабіць за кошт жыхароў.

Абнаўляць дваровыя тэрыторыі ЖЭС цяпер таксама не будзе. Гэта значыць, што расшыраць праезды, уладкоўваць паркавальныя месцы і разваротныя пляцоўкі, азеляняць двары і замяняць старыя арэлі-каруселі на новыя таксама будуць жыхары за свой кошт. Але гэта не значыць, што двор супрацоўнікі ЖЭСа занядбаюць. Як і раней, яны будуць штукаваць выбоіны на праездах, рамантаваць разбітыя дзялянкі пешаходных дарожак, ганкі ля пад'ездаў і ўсталёўваць пандусы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках