7 траўня 2024, aўторак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Этап Кубка свету ў фрыстайле пройдзе 1 сакавіка ў Раўбічах

1
Этап Кубка свету ў фрыстайле пройдзе 1 сакавіка ў Раўбічах

1 сакавіка ў Рэспубліканскім алімпійскім цэнтры зімовых тыпаў спорту «Раўбічы» адбудзецца заключны этап Кубка свету ў фрыстайле.

«Варункі надвор’я, вядома, не самыя спрыяльныя для правядзення этапу Кубка свету. Аднак нашая дружная каманда арганізатараў робіць усё магчымае, каб спаборніцтвы адбыліся, - паведаміў БелТА галоўны трэнер каманды Беларусі ў фрыстайле Мікалай Казека. - Магу запэўніць: снегу ў зоне прызямлення выстарчыць, яго загадзя назапасілі ў «Раўбічах». Больш турбуе стан трамплінаў - каб яны не страцілі форму, будзем выкарыстоўваць сухі лёд. У пятніцу ўвечары не адбыўся трэнінг удзельнікаў праз дождж, ён быў перанесены на раніцу суботы».

Этап Кубка свету ў фрыстайле ў «Раўбічах», у раздзеле акрабатычныя скачкі, з'яўляецца заключным у сезоне. 1 сакавіка фінальныя спаборніцтвы запланаваныя на 14.00.

Для перавозкі гледачоў будзе арганізаваная работа прыгараднага экспрэснага аўтобуснага маршруту № 449Э «ст.м. Барысаўскі тракт - Раўбічы» з прыпыначнымі пунктамі «ст.м. Барысаўскі тракт»,«Карбышава»,«Раўбічы» ў абодвух кірунках.

Пачатак працы маршруту (ад прыпыначнага пункта «ст.м. Барысаўскі тракт») - а 8.00, заканчэнне (апошняе адпраўленне ад прыпыначнага пункта «Раўбічы») - а 17.30. Інтэрвал руху на маршруце складзе 20 хвілін. Кошт ад 11 400 да 14 500 у залежнасці ад месца пасадкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках