7 траўня 2024, aўторак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам памяняе назву 51 прыпынку

6

Ужо да 26 сакавіка 51 прыпынак грамадскага транспарту ў Менску пераймянуюць.

Пасля гэтага ў іх з'явіцца больш канкрэтыкі: напрыклад, замест «Мікрараён» і «Крама» загучаць назвы рэальных вуліц. Непрэзентабельную «Кацельню» заменіць салідны «Інстытут хіміі новых матэрыялаў». Расшыфруюць абрэвіятуры: замест «ДЭУ» - «Дарожна-эксплуатацыйная ўправа», замест «ЖБВ» - «Завод жалезабетонных вырабаў», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Новыя назвы адлюструюць і некаторыя гістарычныя перамены: адна са школ у Чыжоўцы стала гімназіяй №25, а ліцэй №8 у Курасоўшчыне перайменаваны ў механіка-тэхналагічны каледж. Станцыя метро «Слуцкі гасцінец» яшчэ будуецца, але аднайменную назву ўжо атрымалі былыя прыпынкі «АўтаВАЗ».

- Перайнаменне прыпыначных пунктаў павінна ліквідаваць недакладнасці, якія з'явіліся ў сувязі са зменай назваў аб'ектаў і будаўніцтвам новых, - растлумачылі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь», - таксама мы пастараліся максімальна пазбавіцца ад назваў накшталт «школа» або «крама». Прычына - не толькі іх безаблічнасць. У межах адміністрацыйнай адзінкі (напрыклад, горад) не павінна быць двух прыпынкаў з аднолькавымі назвамі. Акрамя таго, тапанімічнай камісіяй Менгарвыканкама рэкамендавана не выкарыстоўваць у назвах прыпыначных пунктаў назвы недзяржаўных камерцыйных аб'ектаў (так напрыклад, замянілі «Кафэ «Дыялог» або «АўтаВАЗ», які ўжо і называецца па-іншаму). У выніку набраўся 51 прыпынак, гэта не шмат у маштабах горада, дзе іх блізу дзвюх тысяч.

Аплачваць будучыя перамены будзе «Менсктранс». Выдаткавацца прыйдзецца на новыя шыльды, якіх будзе не менш за 100, і на аплату аўдыёзапісаў. Колькі будзе каштаваць перайменаванне, нам у ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» не адказалі.

Пастанова Менгарвыканкама аб перанайменні датаваная 18 верасня мінулага года. На ўнясенне змяненняў у табліцы на прыпынках і ў запісы маўленчых інфарматараў было адведзена чатыры месяцы з дня апублікавання дакумента (26 лістапада 2014 года). Гэта значыць, да 26 сакавіка ўсё будзе перайменавана. У тым ліку - і ў электронных версіях раскладаў для мабільных тэлефонаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках