Каля амбасады РФ у Менску прайшла акцыя памяці Барыса Нямцова
6- 28.02.2015, 17:19
- 20,984
Сёння пад 16-ць гадзін беларускія грамадскія актывісты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ля амбасады РФ у Менску - на знак памяці забітага ў Маскве Барыса Нямцова.
Ахоўнікі амбасады забаранілі здымаць тое, што адбываецца, паведаміў сайту charter97.org адзін з удзельнікаў акцыі.
Ні падчас акцыі, ні пасля яе ніхто з удзельнікаў не затрыманы. На агароджы амбасады быў пакінуты плакат са словамі Нямцова: «Кожны павінен сам для сябе вызначыць, ці гатовы ён да рызыкі ці не. Магу сказаць толькі пра сябе. Я шчаслівы, што магу казаць праўду, быць самім сабой і не поўзаць перад нікчэмнымі, схільнымі да крадзяжу ўладамі. Свабода каштуе дорага».