7 траўня 2024, aўторак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайная камета збянтэжыла NASA

Незвычайная камета збянтэжыла NASA

Камета не належыць ні да аднаго з вядомых на сённяшні дзень тыпаў камет, што збліжаюцца з Сонцам.

Касмічны апарат для назірання за Сонцам SOHO зафіксаваў незвычайную камету, якая выжыла пасля збліжэння з Сонцам, паведамляе NASA на афіцыйным сайце. Здымкі зробленыя ў перыяд з 18 да 21 лютага - у гэты перыяд яна праляцела ў беспасярэдняй блізкасці ад Сонца, піша «Корреспондент».

Незвычайнай навукоўцы называюць яе па-першае, праз тое, што камета не належыць ні да аднаго з вядомых на сённяшні дзень тыпаў камет, што збліжаюцца з Сонцам.

Так, дагэтуль SOHO фіксавала каметы, якія належаць да фаміліі Круц, а яны ўжо даўно адкалоліся ад велізарнай каметы.

Па-другое, камета здолела зблізіцца з Сонцам на 2,2 мільёна кіламэтраў і пры гэтым ацалець. Такое бывае вельмі рэдка, зазвычай на гэтай адлегласці яны раскідаюцца на часткі ад вялізнай плыні цяпла і святла зоркі.

Навукоўцы адзначаюць, што найбліжэйшым часам, калі камета ўсё ж такі не раскідаецца ад кантакту з Сонцам, астраномы змогуць назіраць яе найбліжэйшымі тыднямі на небе.

Асноўнай задачай апарата з'яўляецца вывучэнне Сонца. Прылады апарата ў аўтаматычным рэжыме збіраюць інфармацыю аб стане сонечнай атмасфэры, глыбінных пластах Сонца, сонечным ветру і аб актыўнасці сонечнай кароны.

Нягледзячы на асноўную задачу апарата ў вывучэнні Сонца, дзякуючы аналізу зробленых і перададзеных на Зямлю здымкаў была адкрытая вялікая колькасць калясонечных камет (збольшага астраномамі-аматарамі). Так, на гэты момант абсэрваторыяй выяўлена больш за 2800 камет.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках