Газ у менскай школе распылілі старшакласнікі
4- 4.02.2015, 9:55
- 6,982
Да распылення газу ў менскай сярэдняй школе датычныя вучні старэйшых класаў.
Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, піша «Інтэрфакс».
2 лютага 2015 г. а 10.10 паступіла паведамленне аб тым, што невядомы ў памяшканні сярэдняй школы № 180 г. Менска (Цэнтральны раён), распыліў слёзацечны газ. Паводле звестак паведамлення на месца неадкладна была накіраваная следча-аператыўная група.
Адміністрацыя школы эвакуавала 695 навучэнцаў і выкладчыкаў.
Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі, неадкладна прыступілі да вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на ўстанаўленне датычных да здарэння. У выніку было ўстаноўлена, што газавы балончык у школу прынёс навучэнец 9-га класа. На перапынку ён прадэманстраваў балончык знаёмым з 11-га класа, якія распылілі газ спачатку на 2-ім паверсе ў мужчынскай прыбіральні, а затым на 1-ым паверсе ля сталовай. Адчуванне газу выклікала асцярогу ў адміністрацыі школы, у сувязі з чым была прынятая пастанова аб эвакуацыі вучняў і настаўнікаў, а таксама выкліку экстраных службаў.
Цяпер у дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да інцыдэнту, праводзіцца праверка.