4 траўня 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Краіна алкаголікаў, маральных ідыётаў хворых на інфантылізм

61
Аркадзь Бабчанка: Краіна алкаголікаў, маральных ідыётаў хворых на інфантылізм

У аддзеле паліцыі Пецярбурга памерла пенсіянерка, затрыманая за крадзеж трох пачкаў масла.

Пра гэта расейскі вайсковы рэпарцёр Аркадзь Бабчанка піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Трэцяга лютага а 15:30 у паліцыю даставілі 81-гадовую жанчыну. Яна падазравалася ў крадзяжы трох пачкаў масла ў краме «Магніт» Кронштадта, кошт якіх блізу 300 рублёў.

Затрыманая за крадзеж бабуля была блакадніцай. Пра гэта паведаміла старшыня грамадскай арганізацыі «Жыхары блакаднага Ленінграда» Кранштацкага раёна Эма Лёшына. У аддзяленні паліцыі жанчына памерла ад разрыву сэрца. «Калі яе даставілі ў паліцыю, яна ўсвядоміла тое, што здарылася, яе сумленне не вытрымала, і яна памерла», - сказала Лёшына.

Крымінальная справа пачынаецца з крадзяжу на суму больш за тысячу рублёў. Да тысячы - адміністрацыйная. Але нават калі і адміністрацыйная - што робіць нармальны чалавек у нармальным свеце, калі бачыць, як старая жанчына крадзе масла на 10 даляраў? Ён купляе ёй гэта масла. А таксама яшчэ бульбу, хлеб, малако і наогул сумку прадуктаў у дадатак. А бездухоўная гейропа яшчэ і арганізуе таварыства валанцёраў, якое раз у тыдзень па чарзе будзе наведваць яе, і, калі трэба, прыносіць ежу.

Што робіць нармальны чалавек, калі бачыць, як старая жанчына крадзе масла на 10 даляраў? Купляе ёй гэта масла, а яшчэ бульбу, хлеб і малако

Што робіць Вялікі Духоўны Рускі Мужык, што працуе ахоўнікам у Вялікай Краіне Духоўных Змацаванняў, што ўстае з каленяў?

Ён сваю ж рускую бабульку - тую рускую бабульку, якую тэлевізар на ўсю моц абараняе ад праклятых фашыстаў на Данбасе - здае ў паліцыю.

Не Абамка. Не Мэркель. І не Парашэнка нават. Менавіта гэты вялікадухоўны народ, што ўстаў з каленяў здае бабульку за пачак масла, выкідвае з аўтобуса ў трыццаціградусны мароз хлопца-інваліда за неаплачаны праезд і пагражае адабраць дзяцей у мужа пасаджанай у турму маці.

Краіна алкаголікаў, маральных ідыётаў хворых на інфантылізм.

«Духоўнасць» у гэтай краіне не ведае межаў.

Оркі», - напісаў ён.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках