4 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абітурыенты не змогуць падаваць дакументы ў некалькі ВНУ адразу

10
Абітурыенты не змогуць падаваць дакументы ў некалькі ВНУ адразу

Цягам найбліжэйшых двух гадоў абітурыенты не змогуць падаваць дакументы ў некалькі ВНУ адразу.

Пра гэта заявіў сёння падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры і на сайце БелТА міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

З ягоных слоў, у гэты момант гэтае пытанне не разглядаецца. "Гэта значыць, у гэтым і наступным навучальным годзе абітурыент павінен падаваць дакументы ў канкрэтную ВНУ і здаваць канкрэтныя ўступныя экзамены ў тую навучальную ўстанову, якую ён абраў. У перспектыве, можа быць, мы да гэтага прыйдзем і з'явіцца магчымасць падаваць дакументы ў некалькі ВНУ адразу, але пакуль не", - сказаў міністр.

Ён таксама адказаў на пытанне што да ўзмацнення жорсткасці адбору абітурыентаў пры паступленні ў ВНУ: "Са свайго досведу працы ва ўніверсітэце магу сказаць, што студэнты ў нас вельмі годныя і веды ў іх вельмі нядрэнныя". Міхаіл Жураўкоў мяркуе, што ў гэтым выпадку трэба браць пад увагу шэраг фактараў і ўлічваць перыяд часу, калі абітурыент паступае ў навучальную ўстанову, а таксама існыя ўступныя выпрабаванні.

"Абсалютна дакладных і правільных ацэнак пры паступленні ў вышэйшую навучальную ўстанову няма. Кожны ўніверсітэт павінен улічваць сваю спецыфіку, да таго ж у краіне іх працуе вялікая колькасць", - дадаў кіраўнік ведамства. "Ёсць пэўныя рэйтынгі, балы, паступленне на аснове адбору... Таму, на мой погляд, цяпер ставіць пытанне аб узмацненні жорсткасці нейкіх патрабаванняў не зусім правільна", - сказаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках