Мэркель і Аланд ляцяць у Кіеў, затым у Маскву
17- 5.02.2015, 14:39
- 22,857
Парашэнку і Пуціну прапануюць новы мірны план.
Лідары Францыі і Нямеччыны Франсуа Аланд і Ангела Мэркель у чацвер наведаюць Кіеў, а ў пятніцу - Маскву для перамоваў аб Данбасе, піша LB.ua.
"Разам з Ангелай Мэркель я наважыў выступіць з новай ініцыятывай. Сёння ў другой палове дня мы адпраўляемся ў Кіеў. Мы зробім новыя прапановы ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, і яны будуць заснаваныя на захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Сёння мы абмяркуем іх з прэзідэнтам Украіны, а ў пятніцу адправімся ў Маскву на сустрэчу з прэзідэнтам Расеі", - сказаў Аланд на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Ва Украіну сёння ўжо прыляцеў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.