Кубак федэрацыі. Беларусь датэрмінова перамагла Балгарыю
4- 5.02.2015, 18:06
- 8,126
Другую перамогу запар атрымала каманда Беларусі ў матчах папярэдняй групы С 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі ў тэнісе.
Турнір праходзіць у Будапешце.
5 лютага каманда Беларусі датэрмінова ўзяла верх над камандай Балгарыі. Спачатку Вольга Гаварцова (156-е месца ў сусветным рэйтынгу) падолела Еліцу Коставц (207) - 6:2, 6:3, а затым Вікторыя Азаранка (49) перамагла Цвятану Піронкаву (50) - 6:3, 2:6 , 7:5, піша БелаПАН.
Такім чынам, парная сустрэча, у якой згуляюць Вера Лапко/Аляксандра Сасновіч - Дзія Еўцімава/Вікторыя Томава, прынцыповага значэння не мае. Менавіта таму капітан балгарскай каманды Дора Рангелава зрабіла замену - раней планавалася, што ў парнай сустрэчы будуць гуляць Еліца Костава і Цвятана Піронкава.
4 лютага Беларусь з лікам 3:0 перамагла каманду Грузіі, 6 лютага сустрэнецца з камандай Партугаліі.
У плэй-оф турніру выходзяць толькі пераможцы чатырох папярэдніх груп.