Ісламісты з «Бока харам» упершыню напалі на Нігер
- 6.02.2015, 17:48
- 6,497
Баевікі ісламісцкага руху ўпершыню напалі на Нігер.
Жыхары горада Боса, які мяжуе з Нігерыяй, сцвярджаюць, што ісламісты выкарыстоўваюць цяжкую зброю, змушаючы людзей хавацца ў сховішчах, паведамляе BBC.
У паведамленнях з Боса, многія мясцовыя жыхары пакідаюць горад.
Карэспандэнт Бі-бі-сі паведамляе, што вайскоўцам Нігера дапамогу ў актыўнай аперацыі супраць ісламістаў «Бока харам» аказваюць вайскоўцы з Чада, раскватараваныя ў горадзе Боса.
На пачатку лютага авіяцыя Чаду нанесла ўдары па пазіцыях «Бока харам» на паўночным усходзе Нігерыі, а ў студзені Чад накіраваў свае войскі на поўнач Камеруна і выбіў адтуль баевікоў.
Большасць папярэдніх нападаў «Бока харам» праводзіліся на тэрыторыі Нігерыі і Камеруна. Афрыканскі звяз заявіў раней аб стварэнні сумесных сіл Нігерыі, Чаду, Камеруна, Нігера і Беніна для барацьбы з баевікамі.
5 лютага Рада бяспекі ААН заклікала палепшыць каардынацыю дзеянняў войскаў дзяржаў Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі супраць «Бока харам».