Школьнікаў адправяць збіраць макулатуру
46- 6.02.2015, 20:03
- 28,243
Грамадска-карысная праца і летняя практыка вяртаюцца ў школы.
Днямі гомельскім старшакласнікам абвясцілі аб тым, што ўжо ў гэтым месяцы ў іх з'явіцца новы занятак у школе. Раз на тыдзень пасля ўрокаў вучні будуць збіраць макулатуру, паліваць кветкі, рамантаваць крэслы і парты, прыбіраць класы і дваровыя тэрыторыі, піша "Комсомольская правда в Беларуси".
- Так, вяртаюць практыку савецкага часу - напэўна, будуць спрабаваць адрадзіць працоўнае выхаванне. Грамадска-карысная праца стала абавязковай, яе ўнеслі ў расклад, - патлумачылі настаўнікі.
Акрамя таго, плануецца, што летам школьнікі будуць зноў праходзіць практыку - падчас канікул наведваць школу і таксама дапамагаць у прыбіранні тэрыторый і рамонце.