4 траўня 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт праезду ў грамадскім транспарце падвысіцца да 5.000

34
Кошт праезду ў грамадскім транспарце падвысіцца да 5.000

Плануецца, што кошт талончыка вырасце ў красавіку.

Кошт праезду ў грамадскім транспарце Менска плануецца павялічыць у красавіку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Мяркуецца, што кошт талона павялічыцца на 11-12% - да Br5 тыс.

Падаражэе праезд і ў абласных цэнтрах: у гарадскім транспарце на 14-16%, у аўтамабільным прыгарадным - на 10-15%.

У прэс-службе Мінэканомікі паведамілі, што плануецца падвысіць тарыфы ў сферы чыгуначных рэгіянальных і міжрэгіянальных стасункаў на 70%.

Папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце Менска даражэў 14 снежня да Br4,5 тысяч. Былі ўведзеныя ў дзеянне новыя віды праязных. На адной бескантактавай карце можна запраграмаваць праязныя квіткі на аўтобусы рэгулярных экспрэсных маршрутаў (на месяц, паўмесяца, дэкаду), сумешчаныя з іншымі відамі грамадскага транспарту. Пасажырам сталі даступныя і бескантактавыя смарт-карты з вызначанай колькасцю паездак на экспрэсы.

Фота: auto.onliner.by

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках