3 траўня 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія мадэрнізуе ўласную ядравую зброю

1
Вялікая Брытанія мадэрнізуе ўласную ядравую зброю

Міністр абароны Вялікай Брытаніі Майкл Фэлан на Мюнхенскай канферэнцыі выказаў заклапочанасць з нагоды развіцця ядравай стратэгіі Расеі.

З ягоных слоў, Расея магла знізіць парог прымянення атамнай зброі. Засцярогі выклікаюць і намеры ўключыць ядравыя ракеты ў арсенал звычайных узброеных сілаў, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Ва ўмовах фінансавага ціску яны працягваюць павышаць выдаткі на мадэрнізацыю сваіх ядравых сіл», - адзначыў Фэлан.

Кіраўнік Мінабароны таксама дадаў, што ў адказ на дзеянні Расеі Вялікая Брытанія мадэрнізуе ўласныя сілы ядравага стрымлівання.

Нагадаем, на Мюнхенскай канферэнцыі Фэлан таксама заявіў, што Вялікая Брытанія не будзе пастаўляць Украіне зброю, бо гэта прывядзе да эскалацыі вайны ў Данбасе. Такім чынам, ён падтрымаў сваю нямецкую калегу Урсулу фон дэр Леен, якая запыталася ў залы: «Мы ўпэўненыя, што палепшым становішча жыхароў Украіны, перадаўшы зброю? Мы сапраўды ўпэўненыя, што Украіна можа выйграць супраць расейскай вайсковай машыны? І ці не стане гэта падставай для Расеі адкрыта ўступіць у канфлікт?».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках