3 траўня 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Украіны ў Францыі: Гэта наша права - увайсці ў NATO

13
Амбасадар Украіны ў Францыі: Гэта наша права - увайсці ў NATO

З пачаткам расейскай агрэсіі больш за 60% жыхароў Украіны пазітыўна ставяцца да далучэння краіны да NATO.

Пра гэта Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Французскай Рэспубліцы Алег Шамшур распавёў у студыі французскага тэлеканала BFM-TV, паведамляе Укрінфарм.

Падчас каментавання атлантычнага імкнення Украіны амбасадар распавёў, што з улікам расейскай агрэсіі больш за 60% украінцаў падтрымліваюць далучэнне Украіны да NATO.

"Гэта наша суверэннае права, і мы незалежныя ў прыняцці пастановы аб далучэнні да Альянсу, які падтрымлівае нашы дэмакратычныя імкненні, можа гарантаваць наш суверэнітэт і абараняць нашу незалежнасць", - сказаў ён.

Украінскі амбасадар таксама дадаў, што ўкраінцы не спыняюць працэс рэформаў на шляху дасягнення стандартаў ЕЗ. "Мы змагаемся за Украіну, як сучасную і дэмакратычную краіну, заснаваную на еўрапейскіх каштоўнасцях", - падкрэсліў дыпламат.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках