4 траўня 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Маккейн: Палітыка ЕЗ аналагічная залагоджванню Гітлера

44
Сенатар Маккейн: Палітыка ЕЗ аналагічная залагоджванню Гітлера

Са слоў сенатара ЗША, ён расчараваны палітыкай еўрапейцаў і не чакаў нічога іншага.

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн раскрытыкаваў канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель за яе палітыку ў дачыненні да Украіны, якая нагадвае палітыку залагоджвання Адольфа Гітлера перад Другой сусветнай вайной.

Як паведамляе польская Gazeta Wyborcza (пераклад - УНІАН), пра гэта Маккейн сказаў у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ZDF, якое цалкам будзе апублікаванае ў нядзелю, 8 лютага.

"Назіраючы за палітыкай нямецкага ўрада што да Украіны, можна падумаць, што ў яго няма ідэі або яго не хвалюе, што ва Украіне забіваюць людзей", - сказаў сенатар.

Са слоў Маккейна, ён расчараваны палітыкай еўрапейцаў і "не чакаў нічога іншага".

"Ці хоча (Мэркель) толькі назіраць за тым, як упершыню пасля Другой сусветнай вайны краіну ў Еўропе разбіраюць на кавалкі?", - спытаў сенатар.

Газета адзначае, што Маккейн ачоліў групу сенатараў, якія нядаўна заклікалі прэзідэнта ЗША Барака Абаму перадаць Украіне зброю для абароны ад расейскай агрэсіі.

Паводле звестак польскага выдання, словы сенатара выклікалі абурэнне прадстаўнікоў урадавай кааліцыі Нямеччыны, а генеральны сакратар ХДС Пітэр Таўбер заклікаў Маккейна папрасіць прабачэння за гэтыя словы. "На шчасце, у нас канцлерка, якая думае, што гаворыць і робіць, а не дзейнічае, як каўбой", - напісаў ён у Twitter.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках