3 траўня 2024, Пятніца, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Пучак: «зручных спаборнікаў не бывае»

2
Таццяна Пучак: «зручных спаборнікаў не бывае»

Капітан каманды Беларусі Таццяна Пучак падвяла вынік матчу з дружынай Партугаліі ў групавым раўндзе.

Тэнісістка таксама падзялілася меркаваннем аб спаборніцы ў плэй-оф Групы I Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі, паведамляе tennis.by.

- Паколькі сённяшні матч ужо нічога не вызначаў у турнірным плане, наважылі даць адпачынак Вікторыі Азаранцы. А Аляксандра Сасновіч раней не абыгрывала Ларчэр дэ Брыту, і хацелі даць ёй такую магчымасць, але ў той жа час разумелі, што будзе цяжка. На жаль, у яе крыху не атрымалася. Але нічога страшнага. У пары ж Саша і Вера Лапко згулялі добра.

- Тое, што ва ўкраінак і брытанак сёння атрымалася такое напружанае супрацьстаянне, нам на руку?

- Вядома, тое, што яны так доўга гуляюць, нам на руку.

- Сярод гэтых каманд ёсць больш зручны для нас спаборнік?

- У прынцыпе, не. Мы абмяркоўвалі гэтую тэму, і прыйшлі да высновы, што нам усё роўна, з кім гуляць. Каманды Украіны і Вялікай Брытаніі прыкладна роўныя. Калі зыходзіць з адзіночных матчаў і таго, што брытанкі ў абодвух перамаглі, выходзіць, у «адзіночцы» ўкраінкі горшыя. І атрымліваецца, што для нас была б найлепшым варыянтам сустрэча з камандай суседзяў. І ўсё роўна - гэтыя апаненты прыкладна роўныя. Хоць, вядома, падтрымліваем мы на турніры братоў-украінцаў.

- Брытанкі здзівілі сваёй формай у Будапешце?

- Узровень першага нумара гэтай каманды зразумелы - Хізэр Уотсан гулец ТОП-50, можа абыграць кожную спаборніцу. Але я была ўпэўненая, што Леся Цурэнка пераможа Джаану Контэ. І перамога брытанкі стала для мяне сюрпрызам, - сказала Пучак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках