3 траўня 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты: Вяртанне да Менскіх пагадненняў малаверагоднае

8
Дэпутаты: Вяртанне да Менскіх пагадненняў малаверагоднае

Расея не прызнае сябе бокам канфлікту ў Данбасе, што робіць немагчымым рэалізацыю Менскіх пагадненняў.

Пра гэта ў эфіры 5 канала заявіла народны дэпутат Украіны ад партыі "Самопомоч" Алена Сотнік, каментуючы перамовы лідараў Нямеччыны, Францыі і Расеі ў Маскве.

"Хутчэй за ўсё, вярнуцца да Менскіх пагадненняў не выпадае, бо Расея не прызнае сябе бокам канфлікту на Данбасе", - сказала Сотнік.

Яна таксама адзначыла, што еўрапейскія дзяржавы будуць рабіць усё, каб не забяспечыць Украіну зброяй.

"Пазіцыя Еўропы - зрабіць усё, але не даваць Украіне ўзбраенне", - мяркуе нардэп.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заяўляў, што прэзідэнт Амерыкі Барак Абама разглядае магчымасць паставак Украіне абарончай зброі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках