3 траўня 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад антынаркатычны дэкрэт першым трапіў аматар клею «Момант»

16
Пад антынаркатычны дэкрэт першым трапіў аматар клею «Момант»

Затрыманне грамадзяніна, якому прыйдзецца несці адказнасць у адпаведнасці з антынаркатычным заканадаўствам, якое стала больш жорсткім, адбылося ў Слуцку.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.

- 19-гадовы жыхар Салігорска знойдзены ў Слуцку ў стане таксічнага ап'янення, - распавёў начальнік аддзялення наркакантролю Слуцкага РАУС Аляксандр Шаравар. - Юнак паўторна з'явіўся ў грамадскім месцы пасля таго, як нанюхаўся клею, таму, згодна з унесенымі ў канцы 2014 года папраўкамі ў заканадаўства, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

Першы раз у неадэкватным стане таксікаман трапіўся 10 студзеня ў Салігорску. Супрацоўнікі міліцыі склалі на яго пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане таксічнага ап'янення. А праз 17 дзён, 27 студзеня, гэты ж хлопец быў затрыманы ў Слуцку. Ён у неадэкватным стане сядзеў пасярод дарогі і нюхаў клей «Момант», ствараючы аварыйную сітуацыю.

Са слоў Аляксандра Шаравара, практыкі прымянення нормы дэкрэта, якая тычыцца пакарання за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ці таксічнага ап'янення, пакуль няма. Так што крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да салігорскага таксікамана, стала першай у Беларусі.

У адпаведнасці з лукашэнкаўскім Дэкрэтам №6 «Аб неадкладных мерах супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў» з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, які быў выклiканы ўжываннем без прызначэння лекара наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў ці спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь.

Аналагічнае дзеянне, учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках