4 траўня 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: Пастанова ЗША аб пастаўках зброі Украіне залежыць ад вынікаў перамоваў

Магерыні: Пастанова ЗША аб пастаўках зброі Украіне залежыць ад вынікаў перамоваў

ЗША яшчэ не прынялі пастановы аб пастаўках зброі Украіне, яна будзе залежаць ад здольнасці еўрапейскіх лідараў забяспечыць поспех мірных перамоваў.

Аб гэтым сказала высокая прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні ў каментары газеце La Repubblica, паведамляе "Украінская праўда".

"Калі ўжо мы займаемся пошукам палітычнага развязання на найвышэйшым узроўні, як гэта робім мы, то забеспячэнне зброяй аднаго з бакоў мне не здаецца вельмі паслядоўным жэстам" - сказала яна.

З яе слоў, пастаўкі зброі - гэта заўсёды двухбаковая пастанова і на еўрапейскай арэне яна не бачыць такіх намаганняў. Што ж да ЗША, то шмат будзе залежаць ад намаганняў што да мірнага ўрэгулявання еўрапейскага боку.

"У ЗША гэта яшчэ абмяркоўваецца, пастанова не прынятая. Многае будзе залежаць ад нашай здольнасці знайсці мірнае развязанне гэтага крызісу. Аднак магчымасці ваеннага развязання не існуе, - падкрэсліла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі. - Пастанова аб павелічэнні намаганняў для пошуку палітычнага развязання крызісу была прынятая аднагалосна. Мы з ЗША знаходзімся ў пастаянным кантакце і нават амерыканскі бок перакананы, што выхад можа быць толькі дыпламатычны".

Нагадаем, раней паведамлялася, што Еўрапейскі звяз падтрымлівае ініцыятывы прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель ва ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках