3 траўня 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Расея - у міжнароднай ізаляцыі, увесь свет з Украінай

17
Парашэнка: Расея - у міжнароднай ізаляцыі, увесь свет з Украінай

Расея апынулася ў міжнароднай ізаляцыі на канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхене.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы у суботу, 7 лютага, на мітынгу украінцаў, якія пражываюць у Еўропе.

"Увесь свет сёння з Украінай, Расея - у ізаляцыі", - адзначыў Парашэнка, якога цытуе "Інтэрфакс-Украіна".

Ён дадаў, што "ўвесь свет падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць".

"Мы хочам толькі аднаго - каб замежныя войскі пакінулі межы нашай дзяржавы", - заявіў Парашэнка.

На мітынгу ў цэнтры Мюнхена было блізу 200 чалавек.

У Мюнхене з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі праходзіць 51-я канферэнцыя аб пытаннях бяспекі. У цэнтры ўвагі - Украіна і пытанне дасягнення міру ў Данбасе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках